Першы ў Беларусі глянцавы гістарычны часопіс — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.
Усяго ў першым нумары “Нашай гісторыі” 23 артыкулы.
Цэнтральная тэма першага нумара — Вялікае Княства Літоўскае.
Ёсць біяграфіі: легендарнага партызана Міная Шмырова; «Псіхалогія суперагента» — пра Багдана Сташынскага, які забіў Бандэру, а пасля раскаяўся.
Таксама ў нумары: гістарычныя анекдоты, рэцэпты ад Міхлі Сінаеўны, комікс для дзяцей.
Такога выдання па-беларуску яшчэ не бывала.