У №3 «Нашай гісторыі»:
Як жыла эліта БССР: біяграфія Івана Шамякіна — партрэт эпохі.
Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду», расказвае гісторык Віталь Чырвінскі
Галендры: яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні
На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сляды магілёўскага паўстання 1661 года
Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў.
«Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў
Пінхас Малевіч — футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула
Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў — пра іх расказвае гісторык Павел Булаты
Нечаканае: як нашы продкі разводзілі баявых журавоў.
Чаму ў Азербайджане дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны не толькі ў нафце…
А таксама страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафеі з-пад Кірхгольма», апошні — аўтарства Алеся Кіркевіча.
Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання.