“Наша Гісторыя” № 3 (08) — 2019. Электроннае выданьне

Код тавару: 6570

Год: 2019

Аўтар(ы):

Тып выданьня: e-часопiс

Выдавец(тва): ПВУП «Суродзічы»

4,90 EUR

Цэнтральная постаць трэцяга нумара "Нашай гісторыі" за 2019 год — Тадэвуш Касцюшка. У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад прадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?
І біяграфія — няпростая — Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.    
У №3 вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы, біяграфію Канстанціна Сіманава, які не плакаў па жонцы, а плакаў па Сталіну. Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.
Традыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый “з першых вуснаў”, успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам з цікавых артыкулаў варта адзначыць “Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад” пра тое, як 17-гадовы хлопец  з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі з розных канцоў Еўропы. А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.