На вокладцы гэтага нумара Стэфан Баторый — адзін з самых паспяховых "крызісных менеджараў" у беларускай гісторыі. Баторый быў не анёл: шлюб па разліку, п’янства, заблытанае сэксуальнае жыццё. І пры гэтым талковы адміністратар, умелы тактык і разумны стратэг.
Артыкул пра Станіслава Манюшку ў выкананні Алеся Белага: бачыш чалавека ва ўсёй яго складанасці. Сарамлівы, імпульсіўны, безгаспадарлівы — і пры гэтым музычны геній. І Мінск, які ён зненавідзеў.
Артыкул Васіля Герасімчыка, які пакладзецца на актуальную тэму рэфлексій многіх патрыётаў. «Са слязьмі пакаяння»: як склаўся лёс паўстанца, які выдаў Каліноўскага.
«Я зайздрошчу тваёй чарнабурцы, што цябе абнімае за шыю». Выдатны гісторык культуры Павел Каралёў сабраў душэўную падборку пра самыя яркія пары ў беларускай літаратуры.
«Гаварыце па-руску», або Як наша мова перажыла XVIII стагоддзе — піша кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.
Беларускі Паўлік Марозаў за свае даносы атрымаў пуцёўку ў «Артэк» але і яго лёс склаўся трагічна — піша доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі.
Чацвярцінскія, Жалудок і яго залаты век — гісторыя паспяховага гаспадарання, сабраў гарадзенец Андрэй Вашкевіч.
«Падымі мяне па-над зямлёю. Дзе лётаў першы ў Беларусі паветраны шар», — цікава апавядае падпалкоўнік Мікалай Кавалёў.
Уладзімір Караленак назбіраў мілыя драбніцы пра спорт Радзівілаў у Нясвіжы.
«Наша страва» гэтым разам — шарлотка.