Выйшаў кастрычніцкі нумар «Нашай гісторыі». У ім моцныя матэрыялы пра Курапаты — мусова чытаць. Нават людзі, абазнаныя ў тэме, зробяць для сябе адкрыцці. А на вокладцы — Каліноўскі: тры тэксты прысвечаныя яго вяртанню.
Акрамя таго, у нумары:
біяграфія Астрыд Ліндгрэн
стравы Дзядоў: «Русь пячэ кнышы памерлым»
«Мужыкі галосяць, а мы не». Чым шляхта ад мужыкоў розніцца? Расказвае пісьменніца Таццяна Барысік
«Гэта не ўлада, калі яна знішчае сваіх людзей ні за што». Пра што партызаны пісалі ў сваіх дзённіках
Лука Авечкін кідае піць. Суровыя будні, суровыя магілёўцы XVI—XVII стагоддзя. Піша Аляксей Бацюкоў
П’яны бок рэвалюцыі. 1917-ы быў годам вялікіх вінных пагромаў. Апафеозам стаў паўторны «штурм» Зімняга палаца — найбуйнейшага віннага сховішча Расіі. Піша кандыдат гістарычных навук Станіслаў Рудовіч…
Ды шмат чаго іншага, у тым ліку новыя коміксы: гэтым разам «Вампір. Ліст з таго свету» і «Пластыляндыя».