Тэма нумара #9-2020 — грошы!
– Цікавы комікс «Загадкавыя грошы»
– Класная настолка «Асцярожна: грошы!»
– Цікавінкі пра грошы розных краін і часоў
– Гатуем шакаладныя мафіны!
– Палічы манеты!
– Расследуюць дзеці: «Фальшывыя цукеркі»
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.