“Асцярожна, дзеці!” № 11 (12) — 2020. Электроннае выданьне

Код тавару: 6689

Год: 2020

Аўтар(ы):

Тып выданьня: e-часопiс

Выдавец(тва): ПВУП «Суродзічы»

2,50 EUR

Тэма нумара #11-2020 — віртуальная рэальнасць!

– Прыгодніцкі комікс «Сустрэча з Валадаром Механікусам»

– Незвычайная настолка «Каляровыя парталы»

– Калі прыдумалі віртульную рэальнасць і навошта яна каровам — даведаемся ў цікавінках

– Робім імбірнае печыва!

– Дапамажы Святому Мікалаю даставіць падарункі! 

– Расследуюць дзеці: «Лабірынт у палацы»

«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.